У Веткаўскім раёне згубіліся і загінулі дзве дзяўчынкі

Яны знаходзіліся на адпачынку ў лесе разам з прыёмнымі бацькамі. Бацькі былі ў намёце, а дзяўчынкі сышлі ў лес з двума сабакамі. Потым сабакі вярнуліся, але без дзяцей.

Як паведамляе партал tut.by, цела адной са зніклых дзяўчынак раніцай 30 ліпеня знайшлі на беразе Сожа ў Гомельскім раёне. Мяркуюць, што яна патанула. Цела дзяўчынкі вынесла на касу, дзе яго знайшоў мясцовы рыбак.

БЕЛТА інфармуе, што ўжо знойдзеныя целы абодвух загінулых дзяўчынак.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі