У Верхнядзвінскім раёне фура ўрэзалася ў легкавік. Кіроўца загінуў

У Верхнядзвінскім раёне фура ўрэзалася ў легкавік. Кіроўца загінуў

ДТЗ з трагічным вынікам адбылося зранку 21 студзеня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебшчыны.

46-гадовы грамадзянін Польшчы ехаў на аўтамабілі DAF з рэфрыжэратарам. Як адзначае сайт Віцебскай абласной ДАІ, мужчына не ўлічыў стан дарогі, метэаўмовы і не справіўся з кіраваннем машынай. Ён распавёў, што яго фуру на закругленні дарогі занесла на ўзбочыну. Кіроўца паспрабаваў выраўняць аўтамабіль, але фура пры гэтым склалася ў так званыя "нажніцы" і выехала на сустрэчную паласу. Там яна сутыкнулася з аўтамабілем ГАЗ-3120.

Паводле інфармацыі ДАІ, за рулём службовай "Волгі" знаходзіўся 40-гадовы жыхар Верхнядзвінска. Пры аварыі ён атрымаў цяжкія траўмы. Выбрацца з аўтамабіля яму дапамаглі выбрацца відавочцы здарэння. Яны ж выклікалі на месца ДТЗ міліцыю і медыкаў.

Кіроўцу "Волгі" давставілі ў Верхнядзвінскую цэнтральную раённую лякарню, але медыкі не змаглі выратвааць яму жыццё.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі