У Варшаве выказваюць салідарнасць з Беларуссю (фота)

З гэтай нагоды на Замкавай плошчы Варшавы адбыўся пікет. Некалькі дзясяткаў чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі і з партрэтамі палітзняволеных у руках патрабавалі спынення рэпрэсій у Беларусі. Акрамя палітняволеных некаторыя людзі трымалі партрэт затрыманага ў Беларусі каталіцкага святара Уладзіслава Лазара і партрэт беларускага палітуцекача ў Польшчы Андрэя Жукаўца, якога ўжо больш за 10 гадоў судзяць у Беластоку.



Таксама на месцы ахвочыя маглі напісаць лісты падтрымкі Алесю Бяляцкаму ды іншым беларускім палітычным зняволеным.



У межах адзначэння Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня  ў Варшаве яшчэ пройдуць дэбаты на тэму сітуацыі з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэбаты на тэму стану беларускай культуры, а таксама джазавы канцэрт.



4 жніўня  невыпадкова абраны для правядзення Міжнароднага дня Салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі. 2 гады назад у гэты дзень быў арыштаваны Алесь Бяляцкі — вядомы беларускі праваабаронца і кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі