У Валожынскім раёне хлопец скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго (фота)

У Валожынскім раёне хлопец скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго (фота)

У Валожынскім раёне малады чалавек скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго. Перад гэтым ён пасварыўся з дзяўчынай. Уладальніца легкавіка звярнулася з заявай у міліцыю, распавяла пра скандал і пра скрадзены аўтамабіль. Яна баялася, каб хлопец не нарабіў бяды.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, пошук легкавіка выніку не прынёс. Раніцай малады чалавек прыехаў да дома, патэлефанаваў каханай і паабяцаў спаліць сябе разам з машынай. Неўзабаве ён выканаў абяцанае і паехаў на аўтамабілі, які пачало ахопліваць полымя. Міліцыя знайшла згарэлы легкавік за вёскай, у салоне нікога не было — малады чалавек спалохаўся і ўцёк.

У адносінах падпальшчыка распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

У Валожынскім раёне хлопец скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго (фота)
Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі