У Ваеннай акадэміі Беларусі знялі плакаты з расійскімі палкаводцамі і трыкалорам

У Ваеннай акадэміі Беларусі знялі плакаты з расійскімі палкаводцамі і трыкалорам

Падчас дня адчыненых дзвярэй у галоўнай вайсковай ВНУ краіны Еўрарадыё пабачыла у адным з навучальных корпусаў неадназначную экспазіцыю з гістарычных персанажаў. Усе плакаты, нават з выявамі савецкіх палкаводцаў, атачалі герб і сцяг Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым Ваенная акадэмія пакінула пазітыўныя ўражанні.

Як у Ваеннай акадэміі ўжываюцца патрыёты Беларусі і "рускі мір" (фота)

Як стала вядома Еўрарадыё ад курсантаў акадэміі, скандальныя плакаты пасля выхаду матэрыяла паздымалі. Сцены стаяць голымі. Фатаграфаваць іх курсанты не сталі, бо днямі карыстацца фотаапаратамі і смартфонамі на тэрыторыі навучальнай установы забаранілі (гэта лагічна для такога аб’екту).

Паказальна і тое, што падчас экскурсіі па ваеннай акадэміі курсанты і выкладчыкі неаднойчы выказваліся пра курс самастойнасці і незалежнасці беларускага войска ад нашых суседзяў з Усходу і Захаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі