У Турцыі падчас пажару загінулі 11 дзяцей

У Турцыі падчас пажару загінулі 11 дзяцей

У Турцыі падчас пажару загінулі 11 дзяцей. У горадзе Адана згарэў трохпавярховы будынак школьнага інтэрната. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", загінула таксама і жанчына-камендант. Пацярпелі 22 чалавека (некаторыя з іх скакалі з вокнаў), іх шпіталізавалі.

Вядома, што інтэрнат — прыватны. У ім жылі 34 вучня. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за кароткага замыкання. Агонь імкліва распаўсюдзіўся па драўляных канструкцыях унутры будынка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі