У Тураве 16-гадовая дзяўчына ўпала з капота "Жыгулёў" і трапіла ў рэанімацыю

У Тураве 16-гадовая дзяўчына ўпала з капота "Жыгулёў" і трапіла ў рэанімацыю

У Тураве 16-гадовая дзяўчына каталася на капоце "Жыгулёў" і трапіла ў рэанімацыю. Здаржнне адбылося каля 1:20 уночы на 27 ліпеня.

"Хлопец на ВАЗ-21063 перавозіў на капоце сваю 16-гадовую сяброўку. Пры павароце дзяўчына не ўтрымалася і ўпала на праезную частку", — распавялі TUT.by у ДАІ Гомельскай вобласці.

Дзяўчына атрымала цяжкія траўмы і была дастаўленая ў рэанімацыю.

Пазней высветлілася, што "Жыгулі" належаць бацьку хлопца. А іх маладога кіроўцу ДАІ затрымлівала ў 2015 годзе за язду без правоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі