У траўні беларусы прадалі дзяржаве “чыстымі” 150 мільёнаў долараў

Беларускія грамадзяне ў траўні прадалі валюты на 150 мільёнаў долараў больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА. З пачатку года беларусы купілі ў абменніках амаль 2,8 мільярда долараў. Прадалі банкам — 3 мільярды.