У Талачыне хочуць прыбраць Леніна з цэнтральнай плошчы

У Талачыне разглядаюць пытанне аб пераносе помніка Леніна з цэнтральнай плошчы горада ў гарадскі сквер. Такое пытанне разглядалася 10 лютага на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Прапанова перанесці помнік у сквер, які прымыкае да цэнтральнай плошчы, абумоўленая запланаванай рэканструкцыяй плошчы напярэдадні “Дажынак” наступнай восені. У выніку было прынятае рашэнне вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне грамадскасці, піша газета “Наша Талачыншчына”.

Сёння старшыня райвыканкама Сяргей Ягораў правядзе мэтавую прамую лінію па пытанні пераносу помніка. З 18 лютага “Наша Талачыншчына” пачне размяшчаць меркаванні і прапановы жыхароў на старонках і сайце газеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі