У Светлагорскім раёне сышлі з рэек 12 вагонаў са шчэбнем (фота, відэа)

Зранку 2 чэрвеня, каля 7.30, выратавальнікі атрымалі паведамленне, што пры ўездзе на чыгуначную станцыю "Светлагорск-на-Бярэзіне" з рэек сышлі 12 вагонаў.

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, таварны цягнік з 68 вагонаў ехаў на Жлобін. Пры з'ездзе з асноўнай чыгуначнай каляіны ў Светлагорску з рэек сышлі 11 паўвагонаў са шчэбнем і адна платформа. Пры гэтым было пашкоджана каля 100 метраў чыгуначнай каляіны. Пацярпелых няма.

Рух цягнікоў па станцыі "Светлагорск-на-Бярэзіне" прыпынены. Для перавозкі пасажыраў арганізавалі дадатковыя аўтобусныя маршруты.

На ліквідацыю аварыі накіраваныя два цягнікі з Калінкавічаў і Жлобіна.

Фота — mchs.gov.by і lovesun.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі