У сувязі са смерцю асуджанага распачата справа супраць работніка СІЗА

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў сувязі са смерцю ў мінскім СІЗА-1 асуджанага Ігара Пцічкіна. Справа распачата ў дачыненні да фельчара, які дзяжурыў у ноч гібелі маладога чалавека. Медработніка падазраюць у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула смерць пацыента па неасцярожнасці. Гэта 2 частка 162 артыкула Крымінальнага кодэкса. Фельчару пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе праваабарончы сайт “Платформа”.

21-гадовы мінчанін Ігар Пцічкін памёр у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага 4 жніўня гэтага года, дзе адбываў трохмесячны арышт. Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта вядзецца праверка. 4 верасня тэрміны правядзення праверкі працягнулі да 4 лістапада. Да цяперашняга часу родным так і не вядомая афіцыйная прычына смерці Ігара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі