У суботу ў Беларусі пачне халадаць, будзе не больш за +7

У суботу ў Беларусі пачне халадаць, будзе не больш за +7

У бліжэйшыя суткі, 21 лістапада, у Беларусі будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дажджы. У некаторых раёнах магчымы слабы туман.

Вецер будзе пераменных напрамках, 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 0 да +5 градусаў, удзень будзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр на гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі