У суботу ў Беларусі будзе да 12-14 градусаў цяпла

У суботу ў Беларусі будзе да 12-14 градусаў цяпла

Уначы і раніцай у суботу, 4 сакавіка, на поўначы Беларусі прагназуецца мокры снег, удзень — пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы, 6-11 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -2 градусаў да +3, у дзённыя гадзіны — 6-12 градусаў са знакам плюс (у Брэсцкай вобласці — да 14 градусаў цяпла), інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, у бліжэйшыя дні і ў пачатку наступнага тыдня ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, якое больш характэрнае для пачатку красавіка, а не сакавіка. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі