У суботу ў Беларусі чакаецца моцны вецер — да 15-20 м/с

13 снежня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с, інфармуе БЕЛТА.

Будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі — мокры снег, дождж. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, з парывамі да 15-20 м/с, ноччу і раніцай па поўначы да 23 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +2, днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.

Фота — metronews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі