У сталіцы спынілі аўтобус "Мінск — Санкт-Пецярбург" — везлі спірт (відэа)

Яны затрымалі міжнародны аўтобус на вуліцы Бабруйскай. У тайніку багажнага аддзялення перавозілі нелегальны спірт у ёмістасцях па 4,5 літра. Агульны аб'ём спецыфічнага "груза" склаў 300 літраў агульным коштам каля 40 мільёнаў рублёў.

Гаспадаром спірта аказаўся 51-гадовы кіроўца аўтобуса. Парушальніку пагражае 10 мільёнаў рублёў штрафу, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.


Фота, відэа — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі