У сталічным транспарце лавіць “зайцоў” будуць брыгады дружыннікаў

У сталічным транспарце лавіць “зайцоў” будуць брыгады дружыннікаў

З красавіка ў Мінску з’явяцца добраахвотныя народныя дружыны, якія будуць дапамагаць кантралёрам грамадскага транспарту. Як паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства “Мінсктранс” Лявонцій Папянок, гэта будзе 10 мабільных брыгад дружыннікаў з дзвюхзменным графікам працы. Менавіта гэтыя брыгады зоймуцца затрыманнем безбілетнікаў, бо самі кантралёры не маюць такіх паўнамоцтваў.

Сярод іншага, дружыннікі змогуць даставіць “зайца” ў міліцыю, калі ён не мае пашпарту для складання пратакола. Лявонцій Папянок звярнуў увагу на тое, што такая працэдура можа заняць да дзвюх гадзінаў.

На сёння ў штаце “Мінсктранса” працуе 180 кантралёраў, якія за мінулы год аштрафавалі 92 тысячы “зайцоў”.

Сярод іншых навінаў — кантралёры неўзабаве атрымаюць сродкі аўдыё- і відэафіксацыі. Відэарэгістратары будуць прымацаваныя да форменнай камізэлькі. Запісы на камеры будуць захоўвацца да 30 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі