У "Солнцецветы" — новы міні-альбом (слухаць)

Гурт “Солнцецветы” выклаў у сеціва новы міні-альбом “Когда я проснусь”. Лідар гурта Антон Крывуля распавядае сайту Experty.by, што каманда занялася гітарнай музыкай, сабрала жывы склад. і, магчыма, у будучыні зайграе нешта блюзавае.


Пласцінка адкрываецца песняй “Жёлтый как апельсин”, напісанай некалі Сяргеем Пукстм і гуртом “Король пчёл” — на думку Крывулі, самай “афігіцельнай” каманды часоў 90-х.  Песня “Аслан” створаная сумесна з Моначуваком і заснаваная на рэальных падзеях. Трэк прысвечаны сябру Крывулі, які меў схільнасць “садзіцца на дно і не адказваць на тэлефанаванні”.


Між тым, з нядаўняга часу ўсе звязаныя з “Солнцецветы” праекты (“Мох”, “Бэтманы большой Украины”, “Стереочувак”) аб’яднаныя назвай асноўнага гурта. Са зменамі можна пазнаёміцца на сайце www.lesom.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі