У Смаргоні афіцэр вучэбнага цэнтра скончыў жыццё самагубствам

У Смаргоні 20 студзеня знайшлі цела малодшага афіцэра вучэбнага цэнтра Інстытута памежнай службы. На ім выяўленыя сляды гвалтоўнай смерці. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта, паводле папярэдняй версіі, быў здзейснены суіцыд.

На месцы знайшлі перадсмяротную запіску з бытавымі прычынамі ўчынку. Цяпер праводзіцца праверка.

Нагадаем, толькі днямі быў прызначаны начальнік дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь". Ім стаў палкоўнік Васіль Гедзько.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі