У Смалявічах затрымалі чыноўніка падчас атрымання хабару

Высветлілася, што ён падбухторваў прадстаўніка камерцыйнай структуры да дачы хабару службовым асобам прадпрыемства. Па словах чыноўніка, толькі пры такой умове працягнецца супрацоўніцтва, будуць своечасова аплачвацца пастаўкі прадукцыі. Аднак падчас перадачы грошай яго затрымалі, распачатая крымінальная справа па артыкуле "падбухторванне да дачы хабару".

Таксама праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне магчымай датычнасці чыноўніка да здзяйснення іншых злачынстваў, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі