У Смалявічах адбыўся пажар на прадпрыемстве "Белдартэхніка" (фота)

У Смалявічах адбыўся пажар на прадпрыемстве "Белдартэхніка" (фота)

У Смалявічах адбыўся пажар на прадпрыемстве "Белдартэхніка". Здарэнне адбылося раніцай 19 студзеня. Як інфармуе прэс-служба МНС, з вентыляцыйнай шахты фарбавальнай камеры вырывалася полымя вышынёй каля двух метраў. Каля 40 рабочых самастойна выйшлі з будынка, ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар.

У дапаможнай фарбавальнай камеры агонь пашкодзіў уцяпляльнік на плошчы 120 квадратных метраў. Былі дэфармаваны металічныя канструкцыі паветравода выцяжной вентыляцыі. Прычына пажару яшчэ высвятляецца. Мяркуецца, што ёй маглі стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі