У Слуцку расследуюць жорсткае забойства 2-гадовай дзяўчынкі

У Слуцку расследуюць жорсткае забойства 2-гадовай дзяўчынкі

У Слуцку расследуюць жорсткае забойства 2-гадовай дзяўчынкі. 29 студзеня яе знайшлі ў адным з дамоў у цяжкім стане са слядамі збіцця. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, дзіця памерла. Медыкі праінфармавалі пра здарэнне праваахоўнікаў.

Афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог паведамляе, што па падазрэнні ў забойстве заведама малалетняй, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, групай асобаў былі затрыманыя 26-гадовая маці дзяўчынкі разам з сужыцелем. Праводзіцца расследаванне, ідуць допыты сваякоў, суседзяў, прызначаныя экспертызы. Дарэчы, у сям’і выхоўваюцца яшчэ чацвёра малых дзяцей. Ім аказваюць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, падключаныя спецыялісты-псіхолагі і педагогі.

Праваахоўнікі збіраюцца даць прававую ацэнку бяздзеянню службовых асобаў сацыяльных органаў, якія здзяйсняюць кантроль за ўмовамі, у якіх жылі дзеці ў сям’і.

У Слуцку расследуюць жорсткае забойства 2-гадовай дзяўчынкі
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі