У Слоніме на мэблевай фабрыцы пацярпела работніца, яна ў цяжкім стане

На Слонімскай фабрыцы па вытворчасці мэблі 13 студзеня пацярпела адна з работніц. Каля 14-й гадзіны падчас падрыхтоўкі грунту для аздаблення мэблі адбылася ўспышка пароў лёгкаўзгаральных вадкасцяў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, грунтоўку размешвалі ў бочцы аб'ёмам 20 літраў пры дапамозе дрыля з насадкай. У выніку, электрашнур наматаўся на насадку, адбылося кароткае замыканне, а пасля і ўспышка. Пацярпела 49-гадовая работніца, якая стаяла побач. Яна атрымала тэрмічныя апёкі 20% цела. Жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Следчыя вывучаюць прычыну і дакладныя абставіны няшчаснага выпадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі