У Слоніме абваліўся гаўбец разам з жанчынай на ім (фота)

Інцыдэнт адбыўся каля 15 гадзін у панядзелак.  Жыхарка дома 6 па вуліцы Хлюпіна выйшла на гаўбец, нічога не падазраючы. І раптам бетоннае збудаванне звалілася на асфальт з трэцяга паверху.



Ад падзення 70-гадовая жанчына атрымала шок, і яе адразу ж забрала машына хуткай дапамогі.



Пры падзенні гаўбец зачапіў канструкцыі гаўбца на другім паверсе, які таксама абрынуўся на зямлю. Па вонкавым выглядзе, піша "Газета Слонімская", усе гаўбцы гэтага дома знаходзяцца ў аварыйным стане.



Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі