У Швейцарыі не падтрымалі ідэю гарантаванага даходу для кожнага

У Швейцарыі не падтрымалі ідэю гарантаванага даходу для кожнага

У нядзелю, 5 чэрвеня, у Швейцарыі адбыўся рэферэндум наконт увядзення гарантаванага даходу для кожнага жыхара краіны. Большасць грамадзян не падтрымалі гэтае новаўвядзенне, канстатуе interfax.by.

Папярэднія падлікі рэферэндуму апублікаваў інстытут вывучэння грамадскай думкі па замове швейцарскай нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі. Паводле іх, за ўвядзенне безумоўнага даходу прагаласавалі толькі 18,2% грамадзян, супраць — 81,8%.

Швейцарыя стала першай краінай у свеце, якая абмяркоўвае ўвядзенне гарантаванага даходу. Калі б яго падтрымала большасць удзельнікаў рэферэндуму, то кожны дарослы грамадзянін Швейцарыі, які пражывае ў краіне, атрымоўваў бы 2500 швейцарскіх франкаў штомесячна. Выплату меркавалася рабіць незалежна ад таго, ці ёсць у грамадзяніна праца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі