У школе, дзе абрынулася столь, на рамонт здавалі па 30 рублёў?

У школе, дзе абрынулася столь, на рамонт здавалі па 30 рублёў?

У вучняў дзявятага класа 21-ай сталічнай школы 26 кастрычніка ішоў звычайны ўрок гісторыі. Але раптам…

“Падчас урока пачулі трэск, абрынуліся пліты падвясной столі”, — так вучаніца 21-й мінскай школы апісвае падзеі.

У школе, дзе абрынулася столь, на рамонт здавалі па 30 рублёў?

Дзве пліты столі ўпалі на парту пасярэдзіне класа. На падлозе — тынкоўка, дзеці спужаліся. На шчасце, моцна ніхто не пацярпеў.

А яшчэ перад летам, як паведамляюць вучні, на рамонт яны здавалі па 30 рублёў. Гэта 700 рублёў з аднаго класа!

“Дырэктар увесь час кажа, што будынак стары. Але не кажа, што напрыканцы мінулага года кожны здаваў па 30 рублёў”, — апісвае школьніца.

У школе супакойваюць, нібыта, столь ужо адрамантавалі.

“Заняткі праходзяць, столь адрамантавалі. Мы адразу выклікалі камісію. Яны склалі дэфектны акт. Улетку ўсё глядзелі, а ў гэтым кабінеце ўжо даўно стаіць падвясная столь”, — расказваюць у адміністрацыі школы.

“Ніхто не пацярпеў”, — запэўніваюць ва ўпраўленні адукацыі Цэнтральнага раёна Мінска. У абрушэнні столі вінаваты ўзрост будынка, лічаць чыноўнікі.

“Там усё добра, усё адноўлена ўжо. Абследаванне праводзілася, таксама ратавальнікі абследаванне праводзілі. Там не рабілі рамонт 60 гадоў, замест перакрыцця пліт там дранка. Відаць, ад старасці абвалілася тынкоўка. Усё абстукалі, праверылі ўсю тынкоўку. Пішуць, што нехта пацярпеў. Ніхто не пацярпеў! Там на парту упала тынкоўка”.

У Мінскім упраўленні МНС Еўрарадыё пацвярджаюць: “Праверку праводзілі”. Але канкрэтных парушэнняў пакуль не агучваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі