У школах Беларусі прымуць меры бяспекі і прапускнога рэжыму

У школах Беларусі прымуць меры бяспекі і прапускнога рэжыму

У школах Беларусі прымуць меры бяспекі і прапускнога рэжыму, інфармуе прэс-служба Міністэрства адукацыі. Яно пайшло на такі крок пасля трагедыі ў Стоўбцах, дзе падлетак учыніў напад з нажом у школе, загінулі два чалавекі.

Як інфармуе БЕЛТА, Мінадукацыі сумесна з зацікаўленымі органамі "прапрацуе пытанне аб нарматыўным рэгуляванні мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах". Адзначаецца, што будзе ўзмацняцца праца школьных псіхолагаў. Таксама спецыялісты распрацуюць "алгарытм сумесных дзеянняў з бацькамі ў плане кантроля занятасці падлеткаў пасля вучобы". Бацькам школьнікаў варта ведаць, чым займаюцца іх дзеці ў вольны час, што яны глядзяць у інтэрнэце, з кім кантактуюць у сацсетках. А галоўнае, адзначаюць у Міністэрстве адукацыі, трэба выбудаваць даверлівыя адносіны бацькоў і дзяцей.

Ужо ў бліжэйшы час ва ўсе ўстановы адукацыі краіны накіруюць маніторынгавыя групы, якія будуць аналізаваць працу сацыяльна-педагагічных службаў.

У аўторак падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра трагедыю ў Стоўбцах. Паводле яго слоў, "справа не толькі і не столькі ў інтэрнэце". "У нас у школах бардак, поўны бардак", — зрабіў сумную выснову кіраўнік дзяржавы.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 12.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі