У Шклоўскім раёне ў лесе знайшлі павешаным кіраўніка аграхолдынгу “Купалаўскае”

У Шклоўскім раёне ў лесе знайшлі павешаным кіраўніка аграхолдынгу “Купалаўскае”

31 сакавіка ў Шклоўскім раёне ў лесе знайшлі павешаным кіраўніка аграхолдынгу “Купалаўскае”, былога старшыню Дрыбінскага райвыканкама Дзмітрыя Васілеўскага. Напярэдадні яму споўнілася 45 гадоў. Васілеўскі пакінуў дзве перадсмяротныя запіскі — асабістую, дзе пісаў пра сям’ю і дзяцей, у другой напісаў, што сыходзіць з жыцця “па ўласнай волі” і папрасіў “нікога не вінаваціць”. У яго засталіся жонка і двое дзяцей-студэнтаў, інфармуе партал tut.by.

Пра стварэнне аграпрамысловага холдынгу “Купалаўскае” стала вядома ў ліпені 2017 года (92% ТАА належалі структурам бізнесмена Аляксандра Шакуціна, 8% — Шклоўскаму райвыканкаму). Тады ж кіраўнік дзяржавы не выключаў яго аб’яднання з ААТ “Александрыйскае”. “Хачу паказаць усім… на прыкладзе холдынгу “Купалаўскае” — якім павінна быць сельгасвытворчасць у XXI стагоддзі”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Холдынг быў хутка створаны на паперы, але на практыцы выявілася шмат праблем. Сваякі Дзмітрыя Васілеўскага кажуць, што ён працаваў практычна без выходных. “Два месяцы чалавек быў адзін. Адзін. Адзін! — кажа яго ўдава Наталля Васілеўская. — І за ўсё ён адказвае — адзін! Усе навокал начальнікі, а адказчык — ён адзін! Усе ад яго штосьці патрабуюць…”.

Па факце смерці кіраўніка аграхолдынгу праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі