У Шчучынскім раёне пенсіянерка суткі прасядзела ў закінутым калодзежы (фота)

У Шчучынскім раёне пенсіянерка суткі прасядзела ў закінутым калодзежы (фота)

У Шчучынскім раёне 75-гадовая пенсіянерка правалілася ў закінуты лясны калодзеж падчас паходу ў грыбы. Жыхарка вёскі Новая Рожанка 25 жніўня пайшла з дому і ўвечары не вярнулася. Сын жанчыны, які жыве ў Гродне, увечары вырашыў ёй патэлефанаваць, аднак яна не адказвала на званкі. Раніцай наступнага дня ён паўтарыў спробы і зноў безвынікова.

Тады мужчына з жонкай паехаў да маці, якой нідзе не было. Суседзі сказалі, што апошнім разам бачылі яе напярэдадні каля 12-й гадзіны дня. Сын распачаў пошукі і даведаўся ад жыхаркі адной з навакольных вёсак, што тая вярталася з лесу і чула прыглушаныя гукі, падобныя да стогну чалавека, але не надала гэтаму значэння. Тады мужчына паехаў на азначанаемесца і сам знайшоў сваю маці ў закінулым калодзежы. Пра здарэнне ёй паведаміў у МНС.

Выратавальнікі дасталі жанчыну з дна калодзежу, глыбіня якога складае каля 9 метраў. На шчасце, там амаль не было вады. Пенсіянерку паклалі ў раённую лякарню, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі