У Шчучынскім раёне на пажары загінулі двое мужчын
![У Шчучынскім раёне на пажары загінулі двое мужчын](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_3006_275899_800x600_mc.jpg.webp?itok=h_xOPl58)
У Шчучынскім раёне на пажары загінулі двое мужчын. Здарэнне адбылося ўначы 23 снежня ў вёсцы Навасёлкі. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, у драўляным доме ўжо гарэў дах. Падчас разведкі ў двух розных пакоях знайшлі целы 57-гадовага гаспадара і яго 46-гадовага госця (вядома, што яны нідзе не працавалі). Мяркуецца, што трагедыя адбылася з-за неасцярожнасці пры курэнні, адзначае прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці.
Фота: mchs.gov.by