У шахце пад Данецкам адбыўся выбух, ёсць загінулыя (відэа)

У шахце імя Засядзька пад Данецкам сёння раніцай адбыўся выбух — узарвалася газава-метанная сумесь. Пра гэта паведамляе hromadske.tv са спасылкай на Канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў Украіны.

Паводле інфармацыі прафсаюзаў, на момант здарэння ў шахце знаходзілася 207 гарнякоў. З зоны аварыі ўдалося выйсці 5 гарнякам, лёс 47 работнікаў невядомы.

Паводле ўдакладненых дадзеных, у выніку здарэння загінула 32 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі