У Савеце Еўропы хацелі б убачыць у сваім складзе Беларусь

У Савеце Еўропы хацелі б убачыць у сваім складзе Беларусь

"Мэта Савета Еўропы — убачыць Беларусь у сваім складзе". Такую заяву 28 красавіка ў Мінску зрабіў дырэктар генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы Філіп Буая. Ён удзельнічае ў рэгіянальнай канферэнцыі па тэме прафесійнай падрыхтоўкі суддзяў і пракурораў. Мерапрыемства арганізаванае Саветам Еўропы і Генеральнай пракуратурай Беларусі, інфармуе БелаПАН.

Як адзначыў Буая, Беларусь з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам дзесяці канвенцый Савета Еўропы і разглядае магчымасць далучэння да іншых дакументаў СЕ. Паводле яго слоў, падчас візіту ў прадстаўніка Савета Еўропы адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч, "каб паглядзець, як рухацца далей у гэтым кірунку".

Адзначаецца, што праца канферэнцыі скіраваная на выяўленне найбольш вострых пытанняў у межах падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне права, а таксама на інфармаванне ўдзельнікаў аб магчымасці выкарыстання судовай практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека ў навучальных праграмах для пракурораў і суддзяў. Канферэнцыя таксама дасць магчымасць для абмену вопытам у галіне праграм прафесійнай падрыхтоўкі. У ёй ўдзельнічаюць прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і іх навучальных устаноў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Украіны.

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая не з'яўляецца членам СЕ. У 1997 годзе яна пазбавілася статусу спецыяльна запрошанай у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы пасля рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі