У Салігорску памёр мастак-авангардыст Алег Елізараў (фота)

15 красавіка на 40-м годзе жыцця ў сваёй салігорскай кватэры сканаў знакаміты полацкі мастак Алег Елізараў. Смерць наступіла ў выніку прагрэсуючай пухліны мозгу. Мастак памёр у дзень закрыцця сваёй апошняй выставы, зладжанай ягонымі сябрамі ў Салігорску. Выстава насіла назоў “Алежку”.

Пахаванне, паводле папярэдніх звестак, адбудзецца сёння ў родным горадзе мастака.

Алег Елізараў – знакаміты полацкі авангардыст, вядомы найперш сваім “белым стылем”. Ён нарадзіўся 18 траўня 1969 года ў Салігорску. Працы Елізарава адметныя колькасцю белай фарбы і наяўнасцю нестандартных, прымітывісцкіх фігурак як асноўных кампазіцыйных элементаў. У свае карціны да звычайных фарбаў мастак дадаваў яшчэ і будаўнічыя матэрыялы, напрыклад, крэйду – у выніку гэтага некаторыя работы мастака-эксперыментатара псуюцца ўжо цяпер. Не гледзячы на гэта, многія працы мастака былі набытыя вядучымі музеямі Беларусі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі