У сакавіку 2017-га Беларусь наведае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ

У сакавіку 2017-га Беларусь наведае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ

У сакавіку 2017 года Беларусь наведае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу нашай краіны Баляслаў Пірштук. Паводле яго слоў,  будзе абмеркаваная падрыхтоўка да правядзення ў Мінску 5-9 ліпеня 2017-га чарговай сесіі ПА АБСЕ. Дарэчы, беларускі бок ужо распачаў арганізацыйныя мерапрыемствы, больш даталёва іх разгледзяць падчас сустрэчы з Крысцін Мутанен.

Як інфармуе БЕЛТА, чакаецца, што ў Беларусь на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ прыедуць каля 700 удзельнікаў. З іх 500 — парламентарыі з 56 краін свету. На пасяджэнні ПА АБСЕ ў лютым наступнага года плануецца правесці прэзентацыю Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі