У сацыяльным прытулку ў Ганцавічах падлетак учыніў спробу суіцыду

У сацыяльным прытулку ў Ганцавічах падлетак учыніў спробу суіцыду

У дзіцячым сацыяльным прытулку ў Ганцавічах падлетак учыніў спробу суіцыду. Здарэнне адбылося ўвечары 9 студзеня. Як піша газета "Ганцавіцкі час", хлопца шпіталізавалі, а пасля перавялі ў рэанімацыю ў баранавіцкую бальніцу. Лекары кажуць, што ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

Супрацоўнікі сацыяльнага прытулку не выключаюць, што падлетак рашыўся на суіцыд з-за "непадзеленага кахання да дзяўчынкі", але яго маці ў такую версію не верыць. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

У прытулку таксама знаходзіцца малодшая сястра хлопчыка. Менавіта яна знайшла яго ў несвядомым стане і паклікала дапамогу. Дзяўчынка знаходзіцца ў стрэсавым стане і просіцца дахаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі