У Рэчыцы хлопчык атруціўся шклоачышчальнікам і трапіў у рэанімацыю

У Рэчыцы хлопчык атруціўся шклоачышчальнікам і трапіў у рэанімацыю

У Рэчыцы хлопчык атруціўся шклоачышчальнікам і трапіў у рэанімацыю. Здарэнне адбылося 4 лютага. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэчыцкі раённы аддзел Следчага камітэта, пакуль маці мыла на кухні вокны, дзіця ва ўзросце аднаго года ўзяло бутэльку з бытавой хіміяй і выліла яе на сябе. Вадкасць трапіла на твар хлопчыка і ў рот.

Спачатку з дыягназам "атручэнне шклоачышчальнікам" пацярпелы знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні. У Гомельскай абласной бальніцы хлопчык прайшоў поўнае абследаванне. Яго стан ацэньваецца яе стабільны. Медыкі кажуць, што ніякіх парушэнняў у арганізме не выявілі. Праваахоўнікі адзначаюць, што сям'я, у якой адбылося здарэнне, знаходзіцца на добрым рахунку, яна выхоўвае траіх дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі