У Рэчыцкім раёне работнік фермы патрапіў у кормараздатчык і загінуў

У Рэчыцкім раёне работнік фермы патрапіў у кормараздатчык і загінуў

У Рэчыцкім раёне загінуў работнік фермы. Здарэнне адбылося 14 студзеня каля 5-й гадзіны раніцы на тэрыторыі малочна-таварнай фермы “Фрунзе-Агра” ў вёсцы Ганчароўка. Мужчына 1988 года нараджэння чысціў шнекі раздатчыка кармоў ІСРК-12 ад сіласнай масы і выпадкова зачапіўся вопраткай за рухальныя элементы. Пацярпелага заціснула і ён атрымаў траўмы, якія былі несумяшчальныя з жыццём.

Цела загінулага з машыны даставалі супрацоўнікі МНС. Следчыя органы праводзяць праверку па факце здарэння, паведамляе БелаПАН са спасылкай на інфармацыю ў сацыяльных сетках і рэгіянальныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі