У расійскім горадзе 4 чалавекі выпілі алкагольны кактэйль "Тайм аўт" і памерлі

У расійскім горадзе 4 чалавекі выпілі алкагольны кактэйль "Тайм аўт" і памерлі

У расійскім горадзе Краснаярск 4 чалавекі выпілі алкагольны кактэйль "Тайм аўт", які купілі ў павільёне, і памерлі. Целы 32-гадовага мужчыны, яго сясцёр 22 і 23 гадоў, а таксама 38-гадовай жанчыны знайшлі ў пакоі інтэрната, інфармуе РІА "Новости".

Следчыя высветлілі, што кампанія распівала алкагольныя напоі на працягу дня. Выпілі яны і "Тайм аўт". Крымінальную справу распачалі па артыкуле "рэалізацыя прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі, жыцця і здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць 4 чалавек". Цяпер ідзе пошук павільёна, у якім быў куплены алкагольны кактэйль.

У снежні 2016-га ў Іркуцку ад атручвання метылавым спіртам, які ўтрымліваўся ў канцэнтраце "Баярышнік", памерлі 76 чалавек, пацярпелі 123. Людзі кажуць, што п'юць падобныя рэчывы з-за эканоміі, паколькі не маюць працы і грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі