У расійскай Арктыцы "забылі" 60 вахтавікоў, у іх заканчваецца ежа

У расійскай Арктыцы "забылі" 60 вахтавікоў, у іх заканчваецца ежа

У расійскай Арктыцы "забылі" 60 вахтавікоў, якія будавалі аб'ект Міністэрства абароны Расіі. Яшчэ ў канцы верасня людзі прасілі, каб іх забралі на "вялікую зямлю", але ніхто не прыляцеў. У выніку, вахтавікі дагэтуль застаюцца ў пасёлку Мыс Шміта на беразе Чукоцкага мора. У іх заканчваюцца запасы ежы (яшчэ засталіся крупы, макароны, тушонка і кансервы) і дызельнага паліва, паведамляе Радыё Свабода.

Забраць людзей з Арктыкі могуць толькі верталёты кампаніі, у якой яны працуюць, ці самалёт Міністэрства абароны. Але і ў добрае надвор'е эвакуацыя не праводзіцца. Не прывозяць і змену вахтавікоў, якая знаходзіцца ў Анадыры. Паводле апошняй інфармацыі, людзям паабяцалі, што іх забяруць у бліжэйшую суботу.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі