У Расіі зноў пачалі прадаваць пуцёўкі ў Турцыю

У Расіі зноў пачалі прадаваць пуцёўкі ў Турцыю

Расійскія тураператары аднавілі продаж пуцёвак у Турцыю. Турыстам прапануюць пакеты з пералётам рэгулярнымі рэйсамі авіякампаній “Аэрафлот” і Turkish Airlines. Чартарныя авіязносіны пакуль не адноўленыя — для гэтага трэба атрымаць асобны дазвол “Росавіяцыі”.

Асобныя тураператары гатовыя накіраваць расіян у Турцыю ўжо 2 ліпеня, піша meduza.io.

30 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмяніў забарону на продаж турыстычных пуцёвак у Турцыю, якая была уведзеная ў лістападзе мінулага года, калі турэцкія знішчальнікі збілі расійскі бамбардзіроўшчык Су-24. Таксама Пуцін загадаў ураду аднавіць чартарныя зносіны з Турцыяй.

Бліжэйшым часам чакаецца адмена ўсіх санкцыяў, якія Расія ўвяла супраць Турцыі ў сувязі з крушэннем Су-24, у тым ліку забарону імпарту шэрагу турэцкіх тавараў.

У канцы чэрвеня прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган накіраваў пасланне расійскаму боку, у якім выказаў шкадаванне з нагоды інцыдэнту. Пасля гэтага кіраўнікі дзвюх краін правялі тэлефонныя перамовы, і па іх выніках Крэмль паведаміў пра рашэнне аднавіць двухбаковае супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі