У Расіі затрымалі злачынца, які 5 гадоў таму ўцёк з суда ў Жодзіне

Як адзначае БЕЛТА, цяпер вырашаецца пытанне пра яго крымінальны пераслед на тэрыторыі Расіі за здзяйсненне маёмасных злачынстваў і пра далейшую перадачу праваахоўным органам Беларусі.

Багдашоў збег з памяшкання суда для ўтрымання следча-арыштаваных у траўні 2009 года. Пры ўцёках ён напаў на начальніка ізалятара часовага ўтрымання Жодзінскага ГУУС, забраў у яго табельную зброю і два магазіны да яе. Уцекача абвясцілі ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола.

У чэрвені 2009 года гэты чалавек абакраў дом у вёсцы Прылепы Смалявіцкага раёна і скраў машыну "Кадылак", на якой і з'ехаў у Расію. З гэтага часу беларускія крыміналісты разам з расійскімі калегамі займаліся пошукам ўцекача.

Было выяўлена, што Багдашоў учыніў серыю крадзяжоў з элітных дамоў ў Пскоўскай вобласці Расіі. Таксама ён трапіў у поле зроку праваахоўнікаў у Сестрарэцку Ленінградскай вобласці, але яму ўдалося ўцячы пры затрыманні. Зламыснік спусціўся па вяроўцы з гаўбца. Аднак пры гэтым ён страціў пісталет, выкрадзены ў Беларусі. Гэтая інфармацыя трапіла беларускім праваахоўнікам. У выніку зламысніка ўдалося затрымаць.

Фота — e1.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі