У Расіі затрымалі кантрабандную рыбу, якую прывезлі з Беларусі

У Расіі затрымалі кантрабандную рыбу, якую прывезлі з Беларусі

У Расіі затрымалі кантрабандную рыбу, якую прывезлі з Беларусі. Як інфармуе прэс-служба "Рассельгаснагляду", салёная марожаная рыбная прадукцыя — невядомага паходжання. Яе спрабавалі ўвезці на расійскую тэрыторыю пад выглядам прадукцыі, выпрацаванай беларускім прыватным гандлёва-вытворчым унітарным прадпрыемствам "Райчонак".

Расіяне звязаліся са згаданым прадпрыемствам і высветлілі, што падобны від прадукцыі яно не выпускае і ў апошнія два гады ў Расію не рабіла паставак. Мяркуецца, што фальсіфікацыяй займаюцца нейкія гаспадарчыя суб'екты на тэрыторыі Беларусі. "Рассельгаснагляд" накіравала зварот у "Расспажыўнагляд" аб выяўленні і выманні дадзенай прадукцыі з гандлёвых сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі