У Расіі "стомлены ад санкцый" кот паабедаў у краме на $1100 (відэа)

У Расіі кот паабедаў на 1100 долараў. Здарылася гэта ў аэрапорце Кневічы горада Уладзівастока. Жывёла нейкім чынам залезла ў халадзільную вітрыну крамы марскіх далікатэсаў "Рыбны астравок", дзе частку дарагіх прадуктаў з'ела, а астатнія — пашкодзіла, піша выданне "PrimaMedia".

Работнікі аэрапорта злавілі ката ў той момант, калі ён з прыкметным апетытам еў кальмара гарачага вэнджання і нават знялі гэта на відэа. Таксама ён паспеў "знішчыць" сушаную камбалу.

У выніку ўсю прадукцыю, якая была на вітрыне, давялося адтуль забраць і апячатаць, каб пасля знішчыць. У халадзільніку давялося правесці санітарную апрацоўку з поўнай дэзынфекцыяй. Страты былі ацэненыя на суму 60 тысяч расійскіх рублёў (каля 1100 долараў). Што здарылася з катом пасля таго, як яго злавілі, не паведамляецца.

Украінскія СМІ, якія распавядаюць пра гэтае здарэнне, жартуюць, што кот-зламыснік "не вытрымаў выпрабаванняў" санкцыямі, уведзенымі расійскімі ўладамі супраць прадуктаў з ЕС, ЗША, Японіі, іншых краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі