У Расіі прапанавалі выключыць з Крымінальнага кодэксу “сямейныя пабоі”

У Расіі прапанавалі выключыць з Крымінальнага кодэксу “сямейныя пабоі”

У Расіі могуць выключыць пабоі ў дачыненні блізкіх асобаў з ліку крымінальных злачынстваў і перавесці іх у разрад адміністратыўных правапарушэнняў. Адпаведны законапраект унесены 27 ліпеня ў Дзяржаўную думу. Ініцыятыва належыць сенатарцы Алене Мізулінай, вядомай адыёзнымі заявамі і законапраектамі.

Як паведамляе прэс-служба Мізулінай, якую цытуюць расійскія СМІ, “пабоі ў дачыненні членаў сям’і і іншых блізкіх асобаў павінны быць аднесеныя да адміністратыўных правапарушэнняў”.

Нядаўна ў Расіі дэкрыміналізавалі пабоі без нанясення шкоды здароўю і няўплату аліментаў. Але ж пры гэтым пакуль захоўваецца крымінальная адказнасць за “сямейныя пабоі”. Мізуліна назвала такую рэдакцыю закона антысямейнай, маўляў, за пляскач можна атрымаць “кляймо крымінальніка”.

Пункт аб пабоях, нанесеных блізкім, быў уведзены пад ціскам праваабаронцаў, якія ўпэўненыя, што дэкрыміналізацыя такіх з’яваў можа прывесці да росту хатняга гвалту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі