У Расіі арыштавалі дзяўчат за "эратычны" танец каля мемарыяла. Відэа

У Расіі асудзілі на адміністрацыйны арышт і штраф дзяўчат, якія танцавалі каля мемарыяла-музея "Малая зямля" ў Наварасійску. Відэакліп з танцам удзельніц танцавальнай школы "Арт Данс" нядаўна з'явіўся на YouTube і выклікаў неадназначную рэакцыю. Пракуратура правяла праверку, а пасля адбыліся суды.

Як паведамляе РІА "Новости", танец на фоне мемарыяла быў расцэнены як "дробнае хуліганства". Радзецкая была асуджана на 15 сутак арышту, Шчарбядзінская і Кутакова — на 10 сутак, Каркач і Юр'ева (з улікам стану здароўя) — аштрафаваныя. За 15-гадовую ўдзельніцу танца пакаралі адміністрацыйнай адказнасцю яе маці.

На гэтым справа не закрытая. Пракуратура праводзіць праверку навучальных установаў, у якіх вучацца дзяўчаты.

Арэнбургскую танцавальную школу зачынілі за "танец пчолак" (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі