У пятніцу ў Беларусі будзе да +2 і без ападкаў

У пятніцу ў Беларусі будзе да +2 і без ападкаў

27 лістапада ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па прагнозах сіноптыкаў, у пятніцу будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе -3...-9 градусаў, месцамі да 12 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -4 да +2 градусаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі