У пятніцу Лукашэнка праводзіць сустрэчу са СМІ і грамадскасцю

У пятніцу Лукашэнка праводзіць сустрэчу са СМІ і грамадскасцю

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, 3 лютага, правядзе шырокую сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, партыяў, а таксама беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства назвалі "Вялікая размова з прэзідэнтам", паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Паведамляецца, што ў сустрэчы прымуць удзел каля 40 журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, а таксама папулярныя інтэрнэт-парталы ды аўтарытэтныя замежныя масмедыя. Таксама на сустрэчу запрасілі вядомых палітолагаў, эканамістаў, прадстаўнікоў партый, канфесій і грамадскіх аб'яднанняў.

Жывая трансляцыя гэтай сустрэчы пачнецца 3 лютага а 10-й гадзіне. Яе будуць трансляваць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.

Тэлеверсію сустрэчы ўвечары пакажуць беларускія тэлеканалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі