У Пухавіцкім раёне прарвало трубаправод — без цяпла засталіся тысячы людзей

У Пухавіцкім раёне прарвало трубаправод — без цяпла засталіся тысячы людзей

Прарыў трубаправода ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна пакінуў без цяпла і гарачай вады некалькі тысяч чалавек. Аварыя адбылася ў пятніцу, 6 студзеня, у другой палове дня. Разрыў трубы здарыўся на вуліцы Цэнтральнай — на трубаправодзе было завязана 45 жылых шматкватэрных дамоў, інтэрнат, сярэдняя школа, садок і лякарня.

Для рамонтных працаў прыцягнулі 11 работнікаў і тры адзінкі тэхнікі, паведамляе прэс-служба МНС. У 0.30 суботы замена пашкоджанага ўчастка трубы была завершаная і ў сістэму пачалі падаваць ваду.

Аднак па стане на 6.00 7 студзеня без цяпла і гарачай вады заставаліся 35 шматкватэрных дамоў, дзе жыве 1400 чалавек.

На месцы аварыі працавала камісія на надзвычайных сітуацыях, падрыхтаваныя месцы для часовага размяшчэння людзей, аўтатранспарт для дастаўкі, забеспячэнне харчаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі