У Пухавіцкім раёне гарэў камбайн, каля Чашнікаў — трактар

У Пухавіцкім раёне гарэў камбайн, каля Чашнікаў — трактар

Падчас жніва ў Мінскай і Віцебскай абласцях адбыліся здарэнні. Увечары 10 жніўня ў Пухавіцкім раёне каля вёскі Крупка падчас працы на полі загарэўся камбайн "Дон-1500" (2005 года выпуску). Як інфармуе прэс-служба МНС, агонь пашкодзіў кабіну, маторны адсек, бункер. Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Удзень 10 жніўня ў Чашніцкім раёне каля вёскі Слідчаны загарэўся трактар "К-700". Былі пашкоджаныя кабіна, маторны адсек, колы. Прычына ўзгарання таксама невядомая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі