У Пухавіцкім раёне бомж скраў у пенсіянера золата амаль на 6 тысяч долараў

У Пухавіцкім раёне бомж скраў у пенсіянера золата амаль на 6 тысяч долараў

У Пухавіцкім раёне бомж скраў у пенсіянера 11 залатых вырабаў на агульную суму 11,6 тысячы рублёў. Здарылася гэта 28 лютага ў вёсцы Бяльковічы. Зламыснік, каб патрапіць у дом, разбіў шкло дзвярэй. Пенсіянер заўважыў гэта і звярнуўся ў міліцыю раніцай 1 сакавіка.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, падазраванага, 55-гадовага жыхара Мінска, затрымалі. Адзначаецца, што ён нідзе не працуе, не мае сталага месца жыхарства. У 2013 годзе ён быў асуджаны за крадзеж. Мужчыне за "крадзеж у буйным памеры" (ч. 3 арт. 205 КК) пагражае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі