У Пскоўскую вобласць Расіі не пусцілі партыю мандарынаў з Беларусі

У Пскоўскую вобласць Расіі не пусцілі партыю мандарынаў з Беларусі

У фітасанітарным кантрольным пункце Лабок у Пскоўскай вобласці Расіі затрымалі партыю мандарынаў з Беларусі. Пра гэта інфармуе flashnord.com са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях.

3,6 тоны мандарынаў не прапусцілі, бо на іх не было фітасанітарных сертыфікатаў. "Па аналагічнай прычыне забаронены ўвоз партыі яблыкаў і хурмы вагой 0,3 тоны, а таксама бульбы харчовай вагой 1,2 тоны", — дадалі ў ведамстве.

Усю затрыманую прадукцыю расійскі бок вярнуў на тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі